Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 кастрычніка 2019, 19:46

Лукашэнка абмяркуе з Такаевым пытанне продажу вялікага пакета акцый "Гомсельмаша"

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе абмеркаваць на сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым пытанне аб продажы вялікага пакета акцый ААТ "Гомсельмаш". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у інтэрв'ю Нацыянальнаму тэлевізійнаму інфармацыйнаму агенцтву "Хабар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што час простых гандлёвых адносін паміж краінамі прайшоў ужо. "Трэба пераходзіць на больш глыбокую кааперацыю", - лічыць Прэзідэнт.

У якасці прыкладу ён прывёў "Гомсельмаш" і згадаў аб прапанове беларускага боку Казахстану ўвайсці ў акцыянерны капітал гэтага прадпрыемства. Такая ініцыятыва была падтрымана Касым-Жамартам Такаевым. "Ён ужо зацікавіўся гэтым праектам. Мы яго будзем абмяркоўваць. І калі мы на "Гомсельмашы" пачнём вырабляць беларуска-казахстанскую тэхніку, хто ад гэтага страціць? Ніхто. Мы толькі выйграем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў рост папулярнасці айчыннай тэхнікі ў шэрагу краін, у тым ліку Казахстане. "Вы ўжо наеліся, паспытаўшы імпартнай тэхнікі - нямецкай, амерыканскай. Усе "наеліся" на постсавецкай прасторы і гавораць: "Не, нам бы МТЗ", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі