Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 чэрвеня 2020, 11:54

Лукашэнка абмеркаваў з Пашынянам беларуска-армянскае супрацоўніцтва, павіншаваў з днём нараджэння і пажадаў выздараўлення

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Арменіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікола Пашыняна з днём нараджэння, пажадаўшы прэм'ер-міністру і членам яго сям'і здароўя і хутчэйшага выздараўлення ад каранавіруснай інфекцыі.

Лідары абмеркавалі ход барацьбы з пандэміяй у абедзвюх краінах, абмяняліся вопытам па рэагаванні на існуючыя выклікі.

Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама абмеркавалі тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва, прадаўжэнне рэалізацыі раней намечаных праектаў у розных сферах. Яны дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час, каб асабіста абмеркаваць гэтыя і іншыя актуальныя пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі