Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2021, 11:17

Лукашэнка абмеркаваў з міністрам абароны задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021"

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамаўляліся нядаўна з вамі аб тым, што вы разам з Расійскай Федэрацыяй дапрацуеце задуму і дэталі будучага беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021". Для мяне гэта сімвалічна, таму што яшчэ маладым афіцэрам мне давялося прымаць удзел у адным з такіх вучэнняў савецкіх узброеных сіл у Віцебскай вобласці па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вйны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што, азнаёміўшыся з задумай будучых вучэнняў, ён убачыў, наколькі рушылі наперад узброеныя сілы. "Тым не менш я прасіў бы вас далажыць, ці ўзгоднены з Расійскай Федэрацыяй нюансы правядзення гэтага вучэння, якая задума. Мы з Прэзідэнтам Расіі даўно прынялі рашэнне, што будзем праводзіць гэта вучэнне", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У 2020 годзе завершаны чарговы пяцігадовы перыяд будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў міністра абароны дасягнутымі вынікамі. "Перш за ўсё мы дамаўляліся аб прывядзенні нашай арміі да пэўнага ўзроўню. Па-другое, мы павінны былі значна ўдасканаліць базу: ваенныя гарадкі, гарнізоны і гэтак далей. І па-трэцяе, узбраенне", - адзначыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў цэлым праінфармаваны аб рабоце па кожным з напрамкаў, таму яго ў першую чаргу цікавяць перспектывы развіцця Узброеных Сіл. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму кадравых рашэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі