Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка абмеркаваў з Гуцарыевым рэалізацыю ў Беларусі праекта "Славкалія"

Прэзідэнт 04.12.2018 | 13:54
Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Гуцарыеў
Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Гуцарыеў

4 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 снежня правёў рабочую сустрэчу з расійскім бізнесменам, старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаілам Гуцарыевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як ідуць работы з рэалізацыяй праекта "Славкалія" па будаўніцтве ў Беларусі новага горна-абагачальнага камбіната. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў важнасць шырокага прыцягнення беларускіх спецыялістаў да стварэння прадпрыемства і падрыхтоўкі перспектыўных кадраў, нягледзячы на ўдзел замежных падрадчыкаў. "Яны прывезлі тэхналогіі - гэта добра. Гэта ўсё застаецца тут у Беларусі. Гэта значыць, мне трэба ўзяць ад цябе добрых спецыялістаў, каб яны засталіся ў Беларусі і тэхналогіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, у верасні 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў урачыста заклалі запсулу ў азнаменаванне пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната на базе Старобінскага радовішча калійных солей. Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 млн т хларыду калію ў год. Інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва гораздабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАКа запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Забарона на наведванне лясоў У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў у шасці раёнах Мінскай вобласці: Старадарожскім - з 19 красавіка, Валожынскім - з 20 красавіка, Мінскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім - з 24 красавіка.