ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2023, 16:19

Лукашэнка абмеркаваў з Галаватым сітуацыю на "Беларуськаліі"

Іван Галаваты і Аляксандр Лукашэнка
Іван Галаваты і Аляксандр Лукашэнка

22 верасня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Салігорску правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам "Беларуськалія" Іванам Галаватым, абмеркаваўшы з ім сітуацыю на прадпрыемстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гавораць журналісты, краіна цябе даўно не бачыла. Я хачу, каб ты мне далажыў па сітуацыі на прадпрыемстве. Удваіх, шчыра, не баючыся, хоць ты чалавек не пужлівы, але тым не менш", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У першую чаргу кіраўнік дзяржавы спытаў, з якімі праблемамі цяпер сутыкаецца "Беларуськалій" і як ідзе работа па асваенні партовых магутнасцей у Расіі. "Як мы там разгортваемся? Што нам трэба яшчэ зрабіць? - пацікавіўся Прэзідэнт. - А галоўнае пытанне - як ты сябе адчуваеш пры гэтым жудасным санкцыйным націску, які наваліўся на прадпрыемства?"

Як далажыў Іван Галаваты, сёння магутнасці прадпрыемства загружаны на 80 працэнтаў. Гэта, паводле яго слоў, значна вышэй нават у параўнанні з пачаткам года. "Ваша даручэнне па вытворчасці і рэалізацыі на экспарт не менш як 8 мільёнаў тон будзе выканана. Гэта ўжо праглядаецца па выніках 9 месяцаў", - заявіў кіраўнік "Беларуськалія".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі