Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка абмеркаваў з Дадонам двухбаковае супрацоўніцтва і адносіны з Украінай і Расіяй

Прэзідэнт 10.04.2019 | 18:36
Ігар Дадон і Аляксандр Лукашэнка
Ігар Дадон і Аляксандр Лукашэнка

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння ў Мінску з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі шмат пытанняў, якія мы павінны абмеркаваць, якія вакол нас. Зразумела, і нашы адносіны, Малдовы і Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што праблем у гэтых адносінах няма і быць не павінна. Таму што мы патрэбны адзін аднаму, мы аб гэтым дамовіліся. І сённяшняя сустрэча (няхай яна будзе кароткай, але вельмі важна, што мы сустрэліся) будзе дадатковым імпульсам нашым адносінам. Я так бачу гэту сустрэчу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго сустрэча з Прэзідэнтам Малдовы - таксама добрая падстава абмеркаваць міжнародны парадак дня. "Нашы погляды ўвогуле супадаюць, але, тым не менш, столькі падзей. Асабліва ў нашых суседзяў, якія знаходзяцца паміж намі, - вялікая, цудоўная дзяржава Украіна. Думаю, у вас свой пункт гледжання па сітуацыі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мяне апошнім часам папракаюць... Вы, напэўна, заўважылі, што я вельмі часта гавару аб Украіне, але як інакш: наша краіна, блізкая".

Прэзідэнт закрануў і беларуска-расійскія адносіны: "У нас складваюцца такія своеасаблівыя, з пункту гледжання журналістаў і многіх іншых, адносіны з Расіяй. Я хачу вас праінфармаваць аб сітуацыі, ды і ў вас, напэўна, шмат чаго. Я так разумею, вы заўтра ў Расіі будзеце, з кіраўніцтвам будзеце бачыцца. Прывітанне, дарэчы, перадавайце нашым добрым сябрам".

У сваю чаргу Ігар Дадон адзначыў, што паміж Беларуссю і Малдовай склаліся дружалюбныя адносіны, у тым ліку і на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Паводле яго слоў, у Малдове любяць Беларусь і паважаюць яе Прэзідэнта. "Тое, што вы робіце ў Беларусі ў многіх сектарах, не толькі ў эканоміцы, для нас можа быць прыкладам. Вядома, нявырашаных пытанняў у нашых двухбаковых адносінах няма. Трэба дапрацаваць усё, што датычыцца гандлю, - адзначыў ён. - Беларусь лідзіруе па некаторых таварных пазіцыях нашага экспарту, таму вельмі рады, што сёння мы аб гэтым пагаворым".

Прэзідэнт Малдовы таксама выказаў зацікаўленасць абмеркаваць міжнародны парадак дня, у тым ліку выбары ва Украіне. "Мы спадзяёмся, што ва Украіне ўсё будзе добра, стабільна. Гэта ў нашых інтарэсах. Таму што мы цераз Украіну пастаўляем даволі вялікую частку нашых тавараў у Расію і іншыя краіны СНД. Для нас вельмі важна, што там будзе адбывацца. Больш таго, украінская дыяспара ў Малдове - самая вялікая", - звярнуў ён увагу.

Ігар Дадон выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку Малдовы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза - у мінулым годзе краіна атрымала статус наглядальніка пры ЕАЭС. "У маі будзе сустрэча на вышэйшым узроўні ў Казахстане. Мы там сустрэнемся ўжо ў больш шырокім фармаце", - рэзюмаваў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.