ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2020, 14:04

Лукашэнка абмеркаваў па тэлефоне з Вучычам перспектывы беларуска-сербскіх адносін

Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Вучыч. Фота з архіва
Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Вучыч. Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам адбылася 30 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Галоўнай тэмай абмеркавання сталі беларуска-сербскія адносіны - на цяперашнім этапе і ў перспектыве. У прыватнасці было адзначана, што ёсць усе ўмовы для таго, каб на практыцы пераўтварыць высокі ўзровень палітычных кантактаў у рэальныя эканамічныя паказчыкі.

У сувязі з гэтым бакі чакаюць завяршэння электаральнай кампаніі ў Беларусі, каб сустрэцца і дамовіцца пра будучую сумесную работу і праекты.

Аляксандр Вучыч таксама пацікавіўся здароўем беларускага лідара, адрасаваўшы самыя добрыя пажаданні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі