
Фота з архіва
4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена ўрачам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. Адпаведнае распараджэнне 4 мая падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву Падзякі Прэзідэнта ўдастоены загадчыкі траўматалагічнага аддзялення Алег Абялевіч, отарыналарынгалагічнага аддзялення Алена В'юхіна, гастраэнтэралагічнага аддзялення Наталля Мядзведзнік і аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Валерый Пячэрскі.-0-