
Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае захаваць сацыяльна арыентаваную мадэль эканомікі, прадоўжыць бязлітасную барацьбу з бюракратызмам і карупцыяй. Аб гэтым ён заявіў на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нягледзячы на ўсе выклікі, мы захаваем сацыяльна арыентаваную мадэль эканомікі, заснаваную на ўзаемнай адказнасці дзяржавы і грамадства. Прадоўжым работу па павышэнні эфектыўнасці дзяржкіравання, бязлітасную барацьбу з бюракратызмам і карупцыяй. Будзем рабіць гэта, як заўсёды, публічна і адкрыта. Гэту праблему ў гэтай пяцігодцы мы вырашым. Я абяцаю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што тут вялікая роля СМІ: "Яны не маюць права адставаць ад актуальнага парадку дня, рэальнага жыцця і патрэбнасцей грамадства. Не збаўляйце набраны тэмп, удасканальвайцеся ідэйна і тэхналагічна. Зрабіце ўсё, каб пра Беларусь ведалі праўду. Праўда - гэта наша сіла, у ёй наша сіла".-0-