Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лістапада 2021, 09:05

Лукашэнка абазначыў важнасць развіцця транспартнага комплексу і дарожнай гаспадаркі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў 31 кастрычніка работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы свайму геаграфічнаму месцазнаходжанню Беларусь - транзітная дзяржава. Таму развіты транспартны комплекс і разгалінаваная сістэма дарожнай гаспадаркі з'яўляюцца крывяноснай сістэмай для айчыннай эканомікі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння ў гэтых важных галінах працуюць дзясяткі тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў: прафесійных вадзіцеляў і аўтаслесараў, шынамантажнікаў і аўтамабільных канструктараў, інжынераў-праекціроўшчыкаў і дарожных будаўнікоў, якія ствараюць, рэканструююць і абслугоўваюць сучасныя магістралі, пуцеправоды і масты, укараняюць самыя перадавыя тэхналогіі, рэгулярна абнаўляюць парк, забяспечваюць своечасовую дастаўку грузаў і стабільную работу грамадскага транспарту.

"Упэўнены, што вашы з'яднанасць, арганізаванасць, імкненне да ўдасканалення дапамогуць і ў далейшым павышаць транзітны патэнцыял краіны і якасць паслуг", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам аўтатранспарту і дарожнай гаспадаркі моцнага здароўя, шчаслівых дарог і новых поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі