ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2021, 11:43

Лукашэнка абазначыў спрэчныя моманты ў праекце новай Канстытуцыі

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі абазначыў спрэчныя моманты ў праекце новага Асноўнага закона краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не магу не спыніцца на спрэчных момантах. Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі (калі гэта з Канстытуцыі не вынікае, нам трэба будзе дапрацаваць у гэтай частцы, пераходныя палажэнні павінны быць, каб не ўтварыўся нейкі вакуум), як будзе фарміравацца Усебеларускі народны сход, як будзе працаваць Упаўнаважаны па правах чалавека? Вядома, можна адаслаць усё да законаў і падзаконных актаў. Гэта таксама нармальная тэхналогія. Але пажадана, каб фундаментальнае было замацавана ў Канстытуцыі. У праекце не прадугледжаны дэкрэты. У такім выпадку што будзе з ужо выдадзенымі? Яны прыняты да Канстытуцыі, у законы іх перанясём у рэшце рэшт. Я не думаю, што гэта вялікая праблема. Але, тым не менш, спецыялісты гавораць, што тут ёсць пытанне. Няма адказу, якім будзе механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палат парламента", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што назваў не ўсе праблемныя пытанні, іх значна больш. "Адным словам, нам ёсць што абмеркаваць. Мы павінны беражліва і рацыянальна паставіцца да прапаноў, якія па тых ці іншых прычынах не ўлічаны ў падрыхтаваным праекце Канстытуцыі. Акрамя таго, упэўнены, што паступяць прапановы і ў ходзе ўсенароднага абмеркавання", - сказаў ён.

Прэзідэнт лічыць правільным, калі наступнай дашліфоўкай праекта Канстытуцыі зоймуцца эксперты-юрысты, якія ў кароткія тэрміны дапрацуюць тэкст з улікам вынікаў абмеркавання, устароняць юрыдычныя супярэчнасці. "Не думаю, што юрысты павінны працаваць у адзіночку. Тут павінны быць вопытныя людзі, асабліва кіраўнікі. Канстытуцыю ні адзін юрыст не напіша. Гэта павінны быць практыкі, людзі ад жыцця. Каб юрысты, абмеркаваўшы тыя ці іншыя пытанні, маглі іх правільна юрыдычна сфармуляваць", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі