10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні па фарміраванні ўрада, пацікавіўся ходам веснавых палявых работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ў час мерапрыемства звярнуўся да віцэ-прэм'ера Юрыя Шулейкі, які курыруе дзейнасць аграпрамысловага комплексу, і адзначыў асаблівыя для сакавіка кліматычныя ўмовы, задаўшыся пытаннем, як гэта паўплывае на тэрміны і ход сельскагаспадарчых работ. "Надвор'е добрае. Нібыта, трэба сеяць. А з іншага боку... Можа, ранавата? Каб не замерзла. Усё ж, сярэдзіна сакавіка, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У Брэсце 18-19 градусаў. Што рабіць? Трэба сеяць".
На гэта профільны віцэ-прэм'ер растлумачыў, што пасяўныя работы ў некаторых рэгіёнах пачаліся ўжо ў адпаведнасці з раней вызначанымі і ўзгодненымі структурамі пасеваў розных культур. Акрамя таго, паводле слоў Юрыя Шулейкі, у гэтым годзе больш дынамічнымі тэмпамі ідзе падрыхтоўка тэхнікі і нарыхтоўка мінеральных угнаенняў. У многіх гаспадарках загадзя праведзены работы па падрыхтоўцы глебы для будучай веснавой сяўбы. "Зааралі 300 тыс. га зямлі дадаткова зімой. Гэта значыц, сёння работы на вясну аграрыям, хто быў прадпрымальным, менш", - заўважыў віцэ-прэм'ер. Што датычыцца зімоўкі буйной рагатай жывёлы, то на гэты раз яна прайшла нармальна, у тым ліку дзякуючы адсутнасці моцных маразоў.
У якасці станоўчага факта ў рабоце АПК быў адзначаны рост аб'ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, які намеціўся з пачатку года. У студзені 2025 года яны павялічыліся на 3,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024-га.
"Да той базы, што ў іх ёсць, гэта нядрэнны рост", - заўважыў Прэзідэнт.-0-