Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2021, 12:32

Лукашэнка аб жорсткім адказе Захаду: у нас ёсць, што прасунуць бліжэй да граніц, тым больш - у Расіі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым адрэагаваў на мілітарызацыю, што прадаўжаецца ўздоўж заходніх граніц Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошні факт (напэўна, і ў Расіі заўважылі): з нелегальнай міграцыяй палякі на граніцы з Беларуссю будуць змагацца з дапамогай танкаў "Леапард". Напэўна, вы здзівіцеся такому. Але як з танкамі змагацца супраць мірных жыхароў, я не ведаю. Проста шукаюць любую падставу, каб прасунуць свае войскі бліжэй да нашых граніц. Чытай - граніц Саюзнай дзяржавы. Мы гэта ўсё бачым і, зразумела, будзем вельмі жорстка на гэта рэагаваць. Мы яшчэ пачакаем некаторы час, папярэдзім іх. А потым у нас ёсць, што прасунуць бліжэй да граніц. У нас, а тым больш у Расійскай Федэрацыі. Тут мы будзем дзейнічаць жорстка, нягледзячы ні на якую крытыку з іх боку. Мы ведаем, чаго яны хочуць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка ў час рабочай паездкі ў Ліду ўжо выказваўся наконт абстаноўкі на заходніх рубяжах краіны. "Вы добра бачыце, вы тут больш на Захадзе, чым усе астатнія. І бачыце, што адбывалася і што ад нас хочуць. Учора ўжо "Леапарды" падкінулі да нашай граніцы - танкі", - заўважыў беларускі лідар у час размовы з работнікамі Лідскай ЦРБ.

У сувязі з гэтым ён звярнуўся да памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева: "Ты, Юра, глядзі тут (ты ж генерал акрамя ўсяго іншага), што яны там робяць за межамі. Своечасова падказвайце. Нягоднікі апошнія. Баюся, каб яны вайнушку не развязалі тут".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі