Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2022, 16:24

Лукашэнка аб замене долару ў разліках: мы задаволены расійскім рублём

9 снежня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Беларусь задавольвае выкарыстанне ў міждзяржаўных разліках расійскага рубля. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў на палях саміту ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне кіраўніку дзяржавы датычылася адмовы ад выкарыстання долара ў разліках паміж краінамі, на што Прэзідэнт заўважыў, што да гэтага рашэння падштурхнулі абставіны і гэта быў вымушаны крок.

Аднак нейкіх праблем у сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка не бачыць: "Калі нас вымусілі, я сказаў: "Ну і нічога, мы задаволены расійскім рублём".

Больш таго, Беларусь сама выступала ініцыятарам пераходу на расійскі рубель у разліках за энергарэсурсы, нагадаў Прэзідэнт. "Мы даўно, калі помніце, Расіі прапаноўвалі: "Давайце гандляваць за расійскі рубель" - "Не, давайце за долар" (адказвалі Беларусі на гэту прапанову. - Заўвага БЕЛТА). І мы вымушаны былі гэты долар зарабляць невядома дзе і потым плаціць за нафту, газ. Сёння нас задавольвае стан разлікаў у расійскіх рублях".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі