Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лістапада 2021, 11:59

Лукашэнка аб захваральнасці на COVID-19: мы спаўзлі з той вяршыні, на якую падняліся ў час апошняй хвалі

5 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Узровень захваральнасці на каранавірус у Беларусі зніжаецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця кардыяхірургічнага і кардыятэрапеўтычнага карпусоў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы не проста спаўзаем з той вяршыні, на якую падняліся (асабліва па шпіталізацыі, запаленні лёгкіх), а ўжо спаўзлі. Мы ўжо ў многіх абласных цэнтрах, іншых бальніцах вяртаем ложкі, якія былі аддадзены пад кавід. Мы пачалі ў поўным аб'ёме аказваць планавую дапамогу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў грамадзян берагчы сваё здароўе і ставіцца да яго адказна. "Беражыце сябе, усё залежыць ад вас. Маскі, рэспіратары - гэта ваша справа. Мы вас прымушаць не будзем. Але памятайце, што перш за ўсё вы творцы свайго здароўя", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы не будзем ні на каго "націскаць", мы будзем вам расказваць і пераконваць, што гэта (выкарыстоўваць сродкі аховы. - Заўвага БЕЛТА) трэба рабіць", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі