Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 11:54

Лукашэнка аб заходніх санкцыях: вы прывыклі душыць беспадстаўна

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што санкцыі не могуць прыносіць карысці, яны ўзаеманявыгадныя. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы прывыклі душыць беспадстаўна", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне адносна санкцый, і прывёў прыклад з самалётам Ryanair.

"Нешта я тэму гэту не чую. Што ж вы не пералічваеце як прэтэнзію да мяне? Таму што гэта быў з вашага боку фэйк. Там спецыялісты ICAO (Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. - Заўвага БЕЛТА) разабраліся: няма прычыны нам прад'явіць прэтэнзіі. І цішыня. І хутка ўсё гэта развеецца. Вашы санкцыі незаконныя, асабліва ў адносінах да Беларусі", - упэўнены беларускі лідар.

"Вы мяне папракаеце ў тым, што я агрэсар... Я вам толькі што сказаў: вы большыя агрэсары, чым я, таму што вы ўдзельнічаеце непасрэдна праз ПВК, наёмнікаў, зброю пастаўляеце ва Украіну. Таму вы большыя агрэсары", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама скептычна заўважыў: "Дзіўную вайну я "вяду", Беларусь і я, Прэзідэнт Беларусі, - нашы ваеннаслужачыя не забілі ў гэтай вайне ніводнага ўкраінца і ніводнага расіяніна. І расіяне, і ўкраінцы не забілі ніводнага беларуса. Дзіўная вайна, праўда ж? Таму адумайцеся, у чым вы мы мяне папракаеце?"

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб сваім удзеле ў арганізацыі расійска-ўкраінскіх перагавораў, першыя раўнды якіх прайшлі ў Беларусі: "Калі я ініцыяваў гэтыя перагаворы, я пазваніў Зяленскаму. Пуціна пазіцыю я ведаў. І запрасіў, адну, другую, трэцюю кропку ў Беларусі назваў. Зяленскі быў супраць, на трэцюю кропку згадзіўся. Пачалі гэтыя перагаворы - другі раўнд, трэці, потым амерыканцам гэта не спадабалася: ну як, гэта ж дыктатар арганізуе перагаворы. Зяленскаму каманду далі ў Беларусь не ехаць. Гасподзь з вамі, не едзьце. Але нешта перагавораў гэтых не відаць і не чуваць".

"Таму не трэба мяне папракаць, што я недзе ваюю. Калі і ваюю, то гэта такая вайна цікавая, дзе ніхто нікога не забівае. Таму з санкцыямі пара заканчваць. Давайце жыць дружна", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі