Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 09:02

Лукашэнка аб захаванні стабільнасці ў краіне: нельга дапусціць паўтарэння падзей 2020-га

15 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Нельга дапусціць паўтарэння падзей мінулага года і дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 снежня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Заслухаўшы даклад начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі аб абстаноўцы ў Магілёўскай вобласці, Прэзідэнт сказаў: "Вы ў нейкай ступені самазаспакоіліся. Так, у нас, быццам бы, у Магілёўскай вобласці не вельмі шумелі, крычалі, але трэба разумець, што гэта вяршыня айсберга - тое, што мы бачылі ў мінулым годзе. Што там ніжэй, залежыць ад сацыяльна-эканамічнага развіцця, узроўню і поспехаў Магілёўскай вобласці".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на розныя праблемы ў працоўных калектывах, якія былі і на прадпрыемствах дзяржаўнай формы ўласнасці, але асабліва ў прыватным сектары. Гэты факт таксама варта ўлічваць у далейшай рабоце кампетэнтных органаў для ўтрымання сітуацыі ў краіне пад кантролем, лічыць Прэзідэнт. "І на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці ў нас заўсёды былі праблемы. Айцішнікі і іпэшнікі ў вас таксама ёсць. Яны ж не сканцэнтраваны толькі ў Парку высокіх тэхналогій", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прычыны таго, што адбылося ў 2020-м, ён бачыць не толькі ў сацыяльна-эканамічнай абстаноўцы ў краіне. "І наша віна ёсць у тым, што адбылося ў мінулым годзе, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мы проста супакоіліся і лічылі, што мы выкладваемся, працуем, стараемся, не можа ж быць такога, каб нехта падняўся, успыхнула нейкая забастоўка або яшчэ нешта. Мы самазаспакоіліся. Вось каб не адбылося гэтага і цяпер і каб нам не давялося зноў па вуліцах з аўтаматамі бегаць".

Тым больш што цяпер сітуацыя няпростая, лічыць Прэзідэнт. Паводле яго слоў, дайшло ўжо да выкарыстання супраць Беларусі такога элемента гібрыднай вайны, як масіраваныя кібератакі на прадпрыемствы. Робяцца спробы падарваць тэхналагічны працэс на прадпрыемствах, асабліва ў сферы энергазабеспячэння, але яны спыняюцца кампетэнтнымі органамі.

"Як спецыялісты гавораць, дастаткова аднаго кліку мышкі і ўрон будзе на мільярды рублёў. Яны ні перад чым не спыняцца, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Таму ні ў якім разе нельга самазаспакойвацца".

Разам з тым, важна і не дапусціць перагібаў у рабоце сілавых структур, на што таксама звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка: "Хачу папярэдзіць вас, міліцыю і кантралюючыя органы: перабору быць не павінна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі