Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2022, 10:55

Лукашэнка аб забеспячэнні правапарадку: патрэбны не "палачна-птушачныя" справаздачы, а зладжаная праца дзяржорганаў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стан законнасці і правапарадку - гэта не толькі ўзровень крымінагеннай абстаноўкі ў краіне, але і захаванне законаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні забеспячэння законнасці і правапарадку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб тэме сённяшняй нарады было заяўлена даўно. У такім складзе па разглядаемым пытанні мы збіраемся, напэўна, упершыню, паколькі пасля прэзідэнцкіх выбараў адбылася ратацыя кіраўнікоў праваахоўнага блока і іншых дзяржаўных органаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што стан законнасці і правапарадку - гэта не толькі ўзровень крымінагеннай абстаноўкі ў краіне, але і захаванне законаў ва ўсіх сферах жыцця нашага грамадства. "Да нашага рэферэндуму, у ходзе яго і пасля я шмат разоў падкрэсліваў: нам трэба навучыцца жыць паводле закону. Не па дырэктывах, указах Прэзідэнта і ўказаннях пальца, куды ісці і як, а жыць згодна з законам. Калі мы хочам захаваць мір і спакой у нашай краіне. Нормы закону жалезабетонна павінны выконвацца ўсімі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, калі браць сухія лічбы рэгістрацыі злачынстваў, то сітуацыя выглядае нядрэнна і мае станоўчыя тэндэнцыі. За дзесяць гадоў колькасць злачынных замахаў скарацілася ў паўтара раза, а з 2007 года - больш як у два разы да 87 тыс. злачынстваў, прывёў даныя статыстыкі Аляксандр Лукашэнка. Узровень злачыннасці ў Беларусі ніжэйшы, чым у сярэднім па краінах СНД. Істотна - прыкладна на 40 працэнтаў - зменшылася колькасць грамадзян, якія загінулі ад незаконных замахаў.

"Разам з тым агульная пазітыўная дынаміка - не падстава для самазаспакаення. У мінулым годзе меліся фактары, якія ўзмацнялі адмоўныя тэндэнцыі, і на гэта я хацеў бы звярнуць вашу ўвагу. Пры гэтым адзначу, нам патрэбны не імгненныя меры рэагавання, не абарона вузкаведамасных інтарэсаў па прынцыпе перакладвання адказнасці "з хворай галавы на здаровую", не справаздачы аб "палачна-птушачных" паказчыках, а рэальная зладжаная праца дзяржаўных органаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Менавіта таму, заўважыў кіраўнік дзяржавы, на нараду быў запрошаны не толькі праваахоўны блок, але і кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады.

"Учора вечарам папрасіў кіраўніка Адміністрацыі, каб ён перадаў вам усім, каб вы былі гатовы выказацца па гэтай тэме. Каб у нас сёння не адбылося так, што генеральны пракурор цяпер як галоўны, хто сочыць за аднастайным, дакладным выкананнем нашага заканадаўства, далажыў, мы ўсе паслухалі, затым выйшлі міністры сілавога блока, далажылі, як гераічна яны пераадольвалі цяжкасці і колькі ўзгадавалі герояў. Гэта таксама важна, але не галоўнае, паколькі мы хочам паглядзець наперад, як будзем жыць і працаваць, адзначыць недахопы, крытычна паглядзець на нашу работу, - дадаў беларускі лідар. - Таму запрошаны тут і губернатары, і міністры, і прэм'ер-міністр, якія, вядома ж, выкажуць свае прэтэнзіі да сілавога блока, што яшчэ нам патрэбна ў гэтых няпростых умовах у развіцці незалежнай дзяржавы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі