Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2022, 12:07

Лукашэнка аб выніках візіту ў Расію: адкрыта новая старонка ў нашых адносінах

Лукашэнка аб выніках візіту ў Расію: адкрыта новая старонка ў нашых адносінах /дапоўнена/

16 красавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. У выніку рабочай паездкі ў Расію і наведвання касмадрома Усходні ў Амурскай вобласці адкрыта новая старонка ў нашых адносінах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што здымаюцца ўсе забароны на ўдзел грамадзян і арганізацый Беларусі ў будаўніцтве на закрытых раней для іх тэрыторыях. "Прыняты закон у Расіі. Спецыяльна па Беларусі. Гэта выпадак рэдкі. Наогул такога не было. Беларусы дапушчаны да ўсіх закрытых аб'ектаў. А для беларускага Прэзідэнта ніколі не было забароны. Я быў на заводах, дзе вырабляюць ядзерныя боегалоўкі, ракеты. Я ведаю гэта ўсё. Больш таго, нядаўна мы з Пуціным прысутнічалі на трэніроўцы сіл стрымлівання (чытай: ядзерных сіл стрымлівання), - сказаў Прэзідэнт. - Ну і вось адкрыта новая старонка ў нашых адносінах. Зняты ўсялякія забароны на прысутнасць Беларусі на расійскіх закрытых будоўлях. Касмадром - гэта сакрэтная закрытая будоўля".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта была прапанова расійскага боку - дапамагчы дабудаваць касмадром. У тым ліку размова ідзе і пра будаўніцтва жылля. "Такая была просьба. Гэта была прапанова Прэзідэнта Расіі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адрэагаваў на публікацыі ў заходняй прэсе аб тым, што візіт на касмадром быў для таго, каб сфатаграфавацца з Уладзімірам Пуціным разам з ядзерным чамаданчыкам. "Правільна. Мы сфатаграфаваліся. Чамаданчык я і не бачыў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта маштабна. Ракета - прыгажуня! Я, праўда, не першы раз бачу гэту ракету. Не першы раз сфатаграфаваўся на фоне гэтай ракеты. І ў нас з Пуціным фатаграфій дастаткова. Таму такія вось, ведаеце, дробныя агідныя падкавыкі. Можа, некаму зайздросна, што вялікая імперыя запрашае малодшага брата для таго, каб разам працаваць і глядзець у будучыню. Нарэшце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі