Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 жніўня 2020, 20:05

Лукашэнка аб вулічных беспарадках: супакоіцца і даць нам навесці парадак

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з членамі Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чарговы раз мы з вамі вяртаемся да пытанняў становішча нават не ў Беларусі, а ў сталіцы - у Мінску. Не скажу, што катастрофа нейкая або ўжо вельмі перанапружаная сітуацыя, але праблем хапае і пытанняў хапае, якія неабходна вырашаць. Мы сёння ўжо абсалютна дакладна бачым, што адбываецца. Бачым сёння дзеючых асоб. Як мы і гаварылі, завадатарамі гэтага ўсяго і арганізатарамі з'яўляюцца людзі з заграніцы. У першых радах ідуць людзі з крымінальным мінулым, прытым даволі значным крымінальным мінулым. Ну і нашы - дзе дзеці, дзе не зусім ужо дзеці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я не магу сёння прад'явіць прэтэнзіі да каго б гэта ні было. Не магу. Таму што вы бачыце, як развіваецца сітуацыя. Адзінае, папрашу і міністра, і іншых: мы ўсё ж такі славяне, калі ўжо чалавек упаў і ляжыць, яго не трэба біць. Гэта значыць павінен быць пэўны тормаз, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Зноў жа, як чалавек ваенны, я разумею: калі ты ў казарме ўсё жыццё, можна сказаць, ваеннае спіш побач (той жа АМАПавец 20-гадовы - нечае дзіця), побач жывём ужо другі год... І калі подла (гэта вось не па-мужчынску) заязджаюць са спіны і б'юць гэтых юнакоў - міліцыянераў... І хлопец напапалам пераламаўся, пазваночнік зламаны, ён на ўсё жыццё інвалід".

"Скажыце, а як маці гэтага дзіцяці? Так, дрэнна, што сінякі. Але сінякі пройдуць, а яго ўжо на ногі не паставіш. А пераламаных колькі ног, канечнасцей! Амаль каля сотні чалавек пацярпелі" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта што, амапаўцам гэта трэба або міліцыі? Ды яны трэніраваліся спакойна, у гэтай казарме жылі. Але яны выйшлі, каб абараніць іх (грамадзян. - Заўвага БЕЛТА), а яны іх у спіну. З нажамі, заточкамі, на ДАІ... Гэта ж спецыяльна! Мы ж з вамі разумеем, хто гэта робіць", - сказаў Прэзідэнт.

Ён яшчэ раз звярнуўся да бацькоў падлеткаў і маладых людзей: "Чацвёрты раз гавару бацькам: паглядзіце, дзе вашы дзеці. Я разумею, што некаторыя бацькі ў гэтым узросце - 16-17 гадоў (добра мне ўсё знаёма) - часам ужо не кіруюць сваімі дзецьмі, асабліва хлопчыкамі. Ну дык вы звярніцеся да нас, мы дапаможам: пагаворым, зоймем гэтых дзяцей, у рэшце рэшт. Чаму ж даходзіць да белага калення, а потым пачынаем разграбаць гэтыя пытанні?"

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да людзей з просьбай. "Не высоўвайцеся вы цяпер на вуліцы! Зразумейце, што вас і нашых дзяцей выкарыстоўваюць як гарматнае мяса! Сёння панаехалі ўжо сюды з Польшчы, Галандыі, Украіны, з гэтай "Адкрытай Расіі", Навальнага і гэтак далей і да таго падобнае. Ужо агрэсія пачалася супраць краіны" , - сказаў Прэзідэнт.

"Скажыце, а як ваеннаму чалавеку дзейнічаць? Мне што рабіць у гэтай сітуацыі? Вы хочаце, каб я сядзеў і чакаў, пакуль Мінск уверх перавернуць? Так мы потым не стабілізуем абстаноўку. Таму трэба спыніцца, узяць галаву ў рукі і супакоіцца. І даць нам навесці парадак, разабрацца з тымі, хто прыехаў сюды", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Фота Мікалая Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі