Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 снежня 2025, 17:37

Лукашэнка аб важнасці падтрымання чысціні і парадку: не прымушайце звяртацца да сінгапурскіх метадаў

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і парламента, адзначыў важнасць падтрымання чысціні і парадку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - чыстая краіна. Гэта першае ўражанне, якое агучваюць нашы госці. І гэта вялізная праца. Дзясяткі тысяч людзей штодзённа выходзяць на работу, наводзяць прыгажосць, нават тады, калі большасць нашых грамадзян яшчэ спіць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. І размова не толькі пра адсутнасць смецця, але і пра дагледжаныя паркі, упрыгожаныя кветкамі вуліцы і кожны ўладкаваны для адпачынку куток.

Аднак людзі настолькі прывыклі да такога парадку, што некаторыя пачынаюць злоўжываць гэтым, утвараючы звалкі адходаў нават у лясных масівах. Паводле слоў Прэзідэнта, нават у Год добраўпарадкавання фіксуюцца дзясяткі выпадкаў псавання вандаламі новых аб'ектаў.

"Можа, і недарэчы, але, родныя беларусы, я звяртаюся да кожнага з вас. Давайце паважаць працу людзей, не прымушаць дзяржаву звяртацца да сінгапурскіх метадаў, не знішчаць дзяржаву. Бо адбудзецца тое, што ў гэтым "райскім заходнім садзе", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - Што датычыцца Сінгапура, нагадаю: там толькі за кінуты фанцік можна атрымаць штраф да Br2 тыс. або папраўчыя работы. У нас такія ініцыятывы ўжо гучаць ад дэпутатаў. Няўжо яшчэ тут трэба прымаць драконаўскія меры?"-0-
Пасяджэнне УНС: асноўныя пытанні парадку дня
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі