Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2020, 16:15

Лукашэнка аб тым, як несанкцыянаваныя акцыі паўплывалі на людзей: "Яны раптам зразумелі, асабліва мінчане"

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння кадравыя рашэнні, выказаўся аб несанкцыянаваных пратэсных акцыях, што праходзяць у краіне, і нагадаў аб адказнасці за проціпраўныя дзеянні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, як несанкцыянаваныя акцыі паўплывалі на меркаванне людзей. "Нашы людзі раптам зразумелі. Асабліва мінчане раптам зразумелі. Яны ўбачылі, хто рвецца да ўлады, хто можа прыйсці да ўлады і што будзе з краінай, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Яны зразумелі, што яны могуць страціць. Мінчане кажуць у сродках масавай інфармацыі: не заснуць па вечарах, па начах, дзяцей не вывесці на вуліцу - асцерагаюцца, і гэтак далей. Гэта значыць, людзі ўбачылі, што яны могуць страціць, і параўналі спакойны Мінск і калі Мінск бурліць, няхай нават па нядзелях".

Гаворачы ў цэлым аб вулічных акцыях пратэсту, якія праходзяць у Мінску, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў іх негатыўны ўплыў і папярэдзіў аб адказнасці за проціпраўныя дзеянні. "Дрэнна, што бадзяюцца па Мінску, дрэнна, што паводзяць сябе нахабна. Але мы змянілі тактыку, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы ў спакойным рэжыме знойдзем кожнага. Сучасныя сродкі дазваляюць гэта рабіць, што мы, дарэчы, і робім. І кожны адкажа за свае дзеянні. Я тут не пагражаю. Мы ў гэтым напрамку працуем. І гэта дае пэўны эфект".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі