Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 16:36

Лукашэнка аб транзіце ўлады: наступны Прэзідэнт будзе выбраны толькі народам

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наступны Прэзідэнт Беларусі будзе выбраны толькі народам. Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няма ў нас транзіту ўлады, размоў. Наш Прэзідэнт будзе выбраны толькі народам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што не нагледжвае Прэзідэнта. "Як нагледжваць? Гэта ты павінен убачыць. Не трэба хадзіць з біноклем або думаць кожны дзень: "А хто?" Я так не думаю", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што будзе працаваць на пасадзе Прэзідэнта столькі, колькі людзі давераць. "І пакуль ёсць здароўе. Калі нездаровы, дык няма чаго сюды лезці. Галоўнае - здароўе і давер людзей", - лічыць ён.

"Я не прыглядаюся, дзе гэты Прэзідэнт, але ён недзе ёсць ужо. Я ж не вечны, і да смерці я Прэзідэнтам не буду. Я проста хачу калі-небудзь пажыць, як усе людзі, - спакойна", - сказаў кіраўнік дзяржавы. У той жа час ёсць меркаванне, што пасля работы на пасадзе Прэзідэнта складана абстрагавацца ад бягучых падзей і не рэагаваць на іх, дадаў ён.

Адказваючы на пытанне аб дзецях, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: Мае дзеці не хочуць прэзідэнцтва - ні адзін, ні другі, ні трэці. Яны "наеліся" майго прэзідэнцтва".

У кіраўніка дзяржавы таксама пацікавіліся, ці змог бы на выбарах Прэзідэнта Беларусі перамагчы несістэмны кандыдат, умоўна кажучы, артыст. "У нас зусім іншы падыход, крыху іншая рэчаіснасць. У нас сацыяльна арыентаваная эканоміка, мы не станем усё рэзаць на кавалкі і прыватызаваць, у нас няма алігархату, алігархічных кланаў, якія ўплывалі б на ўладу і, не давядзі бог, на Прэзідэнта", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ў аснове ўсяго ляжыць справядлівасць. У сувязі з гэтым ён нагадаў аб нядаўняй сітуацыі ў гомельскай школе, калі давялося ўмешвацца Прэзідэнту. Рэзюмуючы сказанае, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў Беларусі пакуль немагчымы такі варыянт.

Разам з тым ён падкрэсліў, што справа не ў родзе заняткаў - артыст ці шоўмен, а ў самім чалавеку. "Людзі прывыклі, прывучаны ўжо ісці ад жыцця, глядзець, хто ён такі. Няма той сітуацыі, калі людзі, заплюшчыўшы вочы, могуць за некага прагаласаваць, гэта немагчыма", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - адукаваны і разумны чалавек, і, нягледзячы на тое, што ніколі не быў звязаны з дзяржаўнай службай, калі ён захоча, то навучыцца неабходнаму.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што прэзідэнтамі нараджаюцца. "Ты будзеш называцца прэзідэнтам, але ты не станеш ім, калі ім не нарадзіўся. Сапраўдным прэзідэнтам, калі паміж табой і народам хімія нейкая, ты павінен нарадзіцца. Калі ў цябе ад нараджэння гэтага няма, ты не станеш прэзідэнтам, будзеш добрым кіраўніком, дрэнным ці сярэднім", - лічыць кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі