Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 17:59

Лукашэнка аб сваім з'яўленні з аўтаматам ля Палаца Незалежнасці: быў упэўнены, што страляць не давядзецца

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што калі ў 2020 годзе з'явіўся ў адзін з дзён масавых беспарадкаў у Мінску з аўтаматам у руках ля Палаца Незалежнасці, то быў упэўнены, што страляць не давядзецца. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

"Я быў упэўнены, што мне страляць не давядзецца. Таму што тыя, хто там былі, гэта не рэвалюцыянеры. Гэта былі баязліўцы, якім заплацілі грошы, і яны некалькі дзён там, тыдняў хадзілі-хадзілі. Ну так, ганялі іх, штурхалі і іншае. Але так, злёгку. І яны думалі, што, ну, яшчэ раз сходзім. Грошы ж развозілі, раздавалі. А хто яны? Якія ж яны рэвалюцыянеры? Яны - баязліўцы", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яшчэ да таго, як ён публічна з'явіўся з аўтаматам, ён праляцеў над праспектам на верталёце. "Я развярнуўся і паляцеў уздоўж праспекта. Спецыяльна на нізкай вышыні, каб яны бачылі", - расказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што хацеў тым самым усім паказаць, што нікуды не збег. Разам з ім быў і малодшы сын Мікалай. "Ён выйшаў не з той мэтай, што я. Ён выйшаў, як было сказана: я выйшаў абараняць тату", - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

"Я ведаў, што яны подлыя баязліўцы, прадажныя. І калі сказалі, што я збег, я хутка выйшаў, сеў у верталёт і паляцеў непасрэдна над праспектам", - расказаў Прэзідэнт.

У выніку ўдзельнікі масавых беспарадкаў, убачыўшы верталёт, пабеглі прэч. "Я прызямліўся і аж туды выйшаў з аўтаматам. Усе ўзброеныя, служба бяспекі - два чалавекі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта была мая жалезная пазіцыя. Я пужнуць іх, вядома, хацеў, але я разумеў, што яны ўсе збягуць. І яны збеглі".

"Але калі б толькі яны пайшлі штурмам на Палац Незалежнасці (а я пастаянна тут знаходзіўся, тут быў цэнтр кіравання Прэзідэнта, унутры ў мяне былі падрыхтаваныя спецназаўцы), калі б толькі яны сюды рынуліся (а мы ведалі, што ў іх не толькі была халодная зброя, мы не выключалі гэта), мы абаранялі б па ўсіх законах Палац Незалежнасці, у тым ліку і баявой зброяй. Сітуацыя была вельмі сур'ёзная тады", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што калі выйшаў, то быў ужо ўпэўнены, што страляць не давядзецца. Але калі б супраць яго была ўчынена якая-небудзь спроба насілля, то, запэўніў Прэзідэнт, ён зрабіў бы адпаведныя дзеянні ў адказ: "Я з дзіцем выйшаў. І калі б супраць мяне была ўчынена якая-небудзь спроба насілля, ты што думаеш, я глядзеў бы? Ну, калі б толькі застрэлілі адразу. Але я тады не адзін быў. У мяне воіны былі - хлопцы такія, што там паў-Мінска змялі б гэтых нягоднікаў. Таму там не жарт быў".

Ён таксама адзначыў, што сярод удзельнікаў акцый наперадзе было шмат хлапчукоў і школьнікаў, якія наогул не галасавалі і не разумелі, што адбывалася. "У гэтым была і ўся праблема. Ну як супраць гэтых хлапчукоў ваяваць, якім далі на жвачку нейкую капейку?" - заўважыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі