Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2021, 13:59

Лукашэнка аб сваім стаўленні да дня нараджэння: "Гэта яшчэ адзін крок да Госпада Бога"

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з журналістамі падзяліўся сваім стаўленнем да святкавання дня нараджэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён спакойна ставіцца да гэтага пытання і не бачыць сэнсу асабліва адзначаць чарговую дату.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго дзень нараджэння - гэта не забароненая тэма. "Ну што такое дзень нараджэння? Я з маладосці, калі ўсе радаваліся (ах, дзень нараджэння!), заўсёды лічыў, што гэта яшчэ адзін крок да Госпада Бога", - сказаў ён.

"Ты на год стаў старэйшы. Гэта па-першае. Па-другое, я не люблю ліслівасці, не люблю ўсякага: ай, давайце будзем святкаваць! Некаторыя жартам кажуць - выхадны дзень яшчэ аб'явім. Глупства несусветнае. І я заўсёды стараўся далей ад гэтага трымацца", - адзначыў Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка не забараняе яго віншаваць і нармальна да гэтага адносіцца: "Калі табе чалавек патэлефанаваў і як бы між іншым: "Віншуем з днём нараджэння".

Але ў цэлым кіраўнік дзяржавы не лічыць гэта свята вялікім днём, тым больш у маштабах краіны. "У кожнага ж дзень нараджэння ёсць. Таму не трэба з сябе пры жыцці рабіць вялікіх", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што пажаданні і віншаванні ў цэлым звычайныя. Шматлікія кветкі, прызнаўся Прэзідэнт, ён раздае людзям. Тое ж самае і адносна ласункаў, тартоў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што самыя каштоўныя для яго тыя падарункі, які зроблены ўласнымі рукамі. Напрыклад, на гэты раз яму падарылі карціну, якую напісала дачка аднаго з супрацоўнікаў Службы бяспекі. "Дзе я бегаў з Колем з аўтаматам. Гэта такі быў важны ў маім жыцці момант. Яна даволі дакладна схапіла яго. Я, вядома, не спецыяліст у мастацтве, але мне спадабалася гэта карціна", - падзяліўся падрабязнасцямі Прэзідэнт.

Ён таксама расказаў, што журналісты падарылі яму набор маек з цытатамі кіраўніка дзяржавы. "Раздзявайцеся і пачынайце працаваць!" - усе мае гэтыя жорсткія, рэзкія цытаты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі