Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2021, 11:26

Лукашэнка аб супрацоўніцтве з Расіяй: мы заўсёды знаходзілі ўзаемавыгадныя рашэнні, так будзе і ў будучым

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы замежных паслоў, выказаўся аб перспектывах узаемадзеяння з Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь звязваюць шматгадовыя і стратэгічныя адносіны з брацкай і дружалюбнай Расіяй.

"Няма ні адной сферы, у якой нашы краіны не мелі б цесных і трывалых сувязей", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў: на долю Расіі прыпадае каля палавіны агульнага аб'ёму знешняга гандлю Беларусі. "Поўным ходам ідзе дыялог па паглыбленні нашай інтэграцыі ў мэтах стварэння роўных умоў суб'ектам гаспадарання і больш эфектыўнага выкарыстання новых магчымасцей супрацоўніцтва, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Лічу, што Беларусь і Расія маюць рэзервы практычна на кожным напрамку. Менавіта з гэтых пазіцый і глядзім у будучыню".

"І няхай нашы адносіны з Расійскай Федэрацыяй нікога не напружваюць", - прадоўжыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія не выбудоўваюць свае адносіны супраць каго б там ні было. "Але калі нехта адважыцца кінуць нам выклік - Расіі, або Беларусі, або адначасова Расіі і Беларусі - вы ведаеце, што мы адкажам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы заўсёды знаходзілі ўзаемавыгадныя рашэнні. Упэўнены, што так будзе цяпер і ў будучым", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі