Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 19:01

Лукашэнка аб стратэгіі развіцця: жыць сваім розумам і ствараць будучыню на аснове народнага адзінства

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўмовах глабальнай нявызначанасці беларуская стратэгія развіцця можа быць толькі адна: ісці сваім шляхам, жыць уласным розумам, ствараць будучыню на трывалым фундаменце народнага адзінства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Азіраючыся вакол і аналізуючы сучасныя тэндэнцыі, мы разумеем, наколькі няўстойлівым можа быць мір і як хутка, раптоўна, можна страціць тое, што стваралася стагоддзямі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Ва ўмовах глабальнай нявызначанасці беларуская стратэгія развіцця можа быць толькі адна: ісці сваім шляхам, думаць сваёй галавой, жыць уласным розумам, ствараць будучыню на трывалым фундаменце народнага адзінства".

"Усе беларусы, хто згодны са мной ці не, памятайце: іншай зямлі ў нас не будзе. Гэта - богам дадзеная, іншай зямлі не заваюем, і не трэба. Гэту трэба асвоіць. Іншай зямлі для захавання і будаўніцтва нашай дзяржавы таксама не будзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што краіна ўпэўнена рухаецца наперад, у яе ёсць неабходныя для гэтага рэсурсы, воля, сілы, падтрымка саюзнікаў і партнёраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі