Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка аб сітуацыі ў Малдове: важна, што ўдалося захаваць унутранае адзінства

Прэзідэнт 20.06.2019 | 20:08

20 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі- БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівала кіраўніцтва Малдовы на шляху захавання народнага адзінства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякую вам за гэты візіт. Пасля ўсіх бурных падзей хачу павіншаваць вас і ўвесь малдаўскі народ, эліту малдаўскага народа з тым, што вы дастойна выйшлі з няпростага, складанага становішча, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы, напэўна, знаходзячыся непасрэдна ў сонме гэтых падзей, не зусім востра, як мы, гэта ўспрымаеце. Мы вельмі перажывалі і балелі за вас".

Прэзідэнт адзначыў, што перад сустрэчай з малдаўскім лідарам правёў перагаворы са Старшынёй Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам. "Цяжкі лёс напаткаў гэту дзяржаву: раздробленасць, не зразумела, хто спрабуе кіраваць, частка народа ў адзін бок, частка - у другі. Ім вельмі цяжка, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Разумеючы, што мая наступная сустрэча з вамі, я думаў аб Малдове: вы малайцы, што захавалі гэта адзінства. Гэта цяпер не зразумела. Гэта не зразумела, калі знаходзішся ў гэтым катле, можа, не ўсё ўсведамляеш, але збоку гэта больш востра адчуваецца. З цягам часу, калі гэта стане здабыткам гісторыі, гэта будзе вывучана, усвядомлена. Пакаленні, якія прыйдуць на змену нашаму, гэта ацэняць - што вы збераглі тое адзінства, якое цяпер ёсць у Малдове". Хоць гэта і адносна можна назваць адзінствам у сувязі з Прыднястроўем, але тым не менш гэта дарагога варта".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сваімі ўпэўненымі дзеяннямі ўлада Малдовы паказала стойкасць і рашучасць. "Проста разумныя людзі, - заявіў ён. - Думаю, што на гэтым цяжкім шляху вам як Прэзідэнту давядзецца яшчэ нямала перажыць, каб дабрабыт малдаван, якія на вас разлічваюць, падняць да нармальнага ўзроўню. Мы ў гэтым удзельнічаем і гатовы далей ажыццяўляць гэта супрацоўніцтва на карысць нашых народаў".

Ігар Дадон прыбыў у Мінск для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Яго прыезд стаў нагодай для сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі. "Нагода ў нас добрая: спорт заўсёды аб'ядноўваў людзей. Вельмі хочацца, каб ён садзейнічаў аб'яднанню ў цэлым у нашым рэгіёне. Але я магу сказаць пра Малдову і Беларусь, што мы і так аб'яднаны, вельмі блізкія з пункту гледжання эканомікі. У палітыцы, як бы ні былі складаныя сітуацыі тут і там, мы прытрымліваемся адзінага парадку дня", - звярнуў увагу кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Малдовы коратка расказаў пра падзеі, якія адбываюцца ў яго краіне ў апошнія дні. Паводле яго слоў, гэта быў няпросты перыяд, і яму давялося ўзяць на сябе асноўныя рызыкі. "Атрымалася так, што новы ўрад, які мы стварылі, парламенцкая большасць не аднародная, розная, але яна адпавядае той структуры, якая ёсць у малдаўскім грамадстве. Вы ведаеце, у нас падзелена папалам: адны хочуць быць бліжэй з ЕАЭС, Расіяй, другія - з Еўрапейскім саюзам. Упершыню за 27 гадоў незалежнасці Малдовы і левыя, і правыя партыі аб'ядналіся дзеля Малдовы", - адзначыў ён.

Ігар Дадон падкрэсліў, што краіну падтрымалі самыя розныя знешнія партнёры. "Думаю, што ў гэтым рэгіёне няма такіх прыкладаў, дзе і Расія, і Злучаныя Штаты, і Еўрапейскі саюз маюць адзіную пазіцыю, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Вядома, мая задача - падтрымаць гэту нетрывалую раўнавагу".

Тавараабарот Беларусі і Малдовы ў 2018 годзе перасягнуў $222 млн, беларускі экспарт склаў $147,4 млн. У Малдову пастаўляюць нафтапрадукты, нафтавыя кокс і бітум, лесаматэрыялы, трактары і седлавыя цягачы, шкловалакно, аўтамабілі, керамічную плітку, шыны, лякарствы. Беларусь імпартуе спіртныя напіткі, кукурузу, абрыкосы, вішню, чарэшню, персікі, слівы, агародніну.

У Малдове дзейнічаюць больш за 60 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх кампаній. Створаны тры зборачныя вытворчасці тралейбусаў і трактароў. У Беларусі функцыянуюць 25 прадпрыемстваў з малдаўскім капіталам.

На ІІ Еўрапейскіх гульнях у каманду Малдовы ўвайшлі 50 спартсменаў і 44 трэнеры. Малдаўскія атлеты выступяць у кулявой і стэндавай стральбе, каратэ, веславанні на байдарках і каное, вольнай барацьбе, самба, боксе, дзюдо, настольным тэнісе, бадмінтоне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэканструкцыя плошчы Перамогі З ліпеня 2019 года па май 2020 года ў Мінску запланаваны капітальны рамонт плошчы Перамогі.