Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2021, 10:55

Лукашэнка аб сітуацыі ў Афганістане: у наяўнасці гуманітарны крызіс

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Развіццё сітуацыі ў Афганістане будзе суправаджацца цэлым спектрам негатыўных наступстваў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў эскалацыю напружанасці вакол Афганістана. Ён звярнуў увагу, што палітычная абстаноўка ўнутры краіны характарызуецца нестабільнасцю. "У наяўнасці гуманітарны крызіс, які будзе суправаджацца цэлым спектрам негатыўных наступстваў. У тым ліку выклікамі і пагрозамі калектыўнай бяспецы АДКБ", - сказаў Прэзідэнт.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, у цяперашніх умовах АДКБ у цэлым адэкватна рэагуе на сучасныя выклікі і пагрозы, прынамсі, на бягучай стадыі.

Афганская праблематыка таксама будзе абмеркавана 17 верасня на сумеснай сустрэчы лідараў краін ШАС і АДКБ. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў цяперашняй міжнароднай сітуацыі ўзаемадзеянне дзвюх арганізацый здольна выступіць новай важкай міжнароднай платформай для сумеснага абмеркавання і рэалізацыі ўзаемавыгадных інтарэсаў. "Прычым не толькі па праблемах Цэнтральнай Азіі, але і па процідзеянні чужому геапалітычнаму ўплыву", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Станоўчую дынаміку ў пашырэнні супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі неабходна захоўваць, перакананы беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі