Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 студзеня 2024, 13:53

Лукашэнка аб сістэме аховы здароўя: трэба лічыць грошы, безгаспадарчасці быць не павінна 

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сістэме аховы здароўя трэба лічыць грошы і не дапускаць фактаў безгаспадарчасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры назначэнні Аляксандра Хаджаева новым міністрам аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба лічыць грошы, глядзець на тое, што адбываецца. Каб не было так, як у нас было раней у часы пандэміі і пасля: вакцынацыю праводзілі – не праводзілі, недзе ў сметнік гэтыя вакцыны выкінулі, а недзе знішчылі на месцы. Але гэта вялікія грошы. Такія факты былі. Безгаспадарчасці быць не павінна. Трэба наводзіць дысцыпліну і працаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў краіне вырашаны шэраг пытанняў, якія датычыліся забеспячэння медыкаў – як у плане фінансавага аспекту, так і неабходнага абсталявання. "Прынамсі тое, што я абяцаў пасля пандэміі работнікам аховы здароўя, мы зрабілі. Пачынаючы ад зарплат і аснашчэння нашых урачоў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Аляксандр Хаджаеў не старонні чалавек і ў курсе, што адбываецца ў ахове здароўя ў цэлым і профільным міністэрстве ў тым ліку. І на высокай пасадзе новаму міністру трэба будзе далей развіваць айчынную ахову здароўя, глядзець у тым ліку на экспарт паслуг.

"Мы пайшлі шырока і вельмі запатрабаваны ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, асабліва ў афрыканскіх. Яны вельмі просяць нас дапамагчы нават не проста ўдасканаліць, а стварыць сістэму аховы здароўя, дапамагчы з падрыхтоўкай урачоў. Давядзецца працаваць і там, як бы ні было складана і цяжка", - паставіў яшчэ адну задачу кіраўнік дзяржавы.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі