Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2023, 13:52

Лукашэнка аб санкцыях у спорце: справа сёння не ў сімвалах, сцягах і гімнах - справа ў хлопцах і дзяўчатах

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў пытанні прымянення абмежаванняў у міжнародным спорце справа нават не ў дзяржаўных сімвалах, хоць і гэта важна, а ў лёсе і жыцці саміх спартсменаў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне датычылася зменлівай рыторыкі міжнародных спартыўных арганізацый. Напрыклад, МАК і яго прэзідэнт Томас Бах цяпер гавораць аб тым, што нібыта беларускія і расійскія спартсмены могуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад нейтральным сцягам, у тым ліку на Алімпіядзе. Але шэраг краін заяўляюць аб намеры байкатаваць у гэтым выпадку такія спаборніцтвы. "Нейтральны сцяг, нейкія яшчэ дадатковыя ўмовы. На ваш погляд, што наогул з гэтага для нас прымальна?" - пацікавіліся ў Аляксандра Лукашэнкі.

"Для нас непрымальна не ўсё. Але, зноў жа, уважліва сачыце: маскі скінуты. МАК, Бах гаварылі аб тым, што мы можам. Калі можам - прымайце рашэнне! Чаго вы там цялёпкаецеся? Сабралася гэта "кодла"... Не хачу груба гаварыць, - ведаюць, хто. І пачынаюць (абмяркоўваць. - Заўвага БЕЛТА): могуць - не могуць, - сказаў беларускі лідар. - Справа сёння не ў сімвалах, не ў сцягах, не ў гімнах. Гэта важна. Справа ў хлопцах і дзяўчатах, якія прысвяцілі сваё жыццё спорту. Яны ж калечаць лёсы людзей. І Бах - ён жа вялікі спартсмен. Ён што, не разумее, што значыць спартсмена пазбавіць удзелу? Прытым ні за што. На роўным месцы. Яны што, бандыты, яны недзе ваявалі? Яны выходзілі на плошчу і крычалі: "Давай вайну, давай забівай"? Яны ж гэтага не рабілі. Пры чым тут яны (спартсмены. - Заўвага БЕЛТА)?"

"Проста ідзе націск па ўсіх напрамках. Тэма галоўная - задушыць нас з Расіяй, каб ніколі не ўзніклі дзесьці, каб нас не было на гэтай планеце, каб наша цывілізацыя знікла наогул. Гэтаму не бываць! Проста мярзотнікі! Інакш нічога не скажаш", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі