ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2021, 14:08

Лукашэнка аб санкцыях: прычын, каб скласці рукі на грудзях і паміраць, сёння няма

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы сёння назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, выказаўся аб санкцыйным націску на краіну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, нічога добрага ў гэтым няма. Але каб сёння ўжо легчы, скласці рукі на грудзях і паміраць, прычын для гэтага няма, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Але я вам больш скажу, мы ж ажыццяўляем уладу: нават калі б былі прычыны паміраць, мы ўсё роўна павінны жыць, каб не памерлі іншыя".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ўпраўленцаў: сітуацыя ў краіне залежыць ад работы кожнага на месцах. "У кожнага ёсць зона адказнасці, у Брэсце раён гэта або сельскі раён, дзе вы будзеце ў асноўным усе працаваць. Гэта ваша зона адказнасці, гэта ваша ўсё. І вы павінны там зрабіць максімум, каб людзі мелі работу: хто стараецца, працуе - атрымлівае больш, хто гультайнічае - той сваё атрымлівае", - перакананы Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі