Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка аб садзейнічанні міру ва Украіне: гэта павінны вырашаць тры славянскія народы

Прэзідэнт 26.10.2018 | 18:03
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

26 кастрычніка, Гомель /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова дапамагчы ў вырашэнні канфлікту на ўсходзе Украіны там, дзе паміж канфліктуючымі бакамі няма даверу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы закрануў у сваім выступленні вострае для Украіны і яе суседзяў, у тым ліку для Беларусі, пытанне. "Яно вельмі важнае для мяне асабіста", адзначыў Прэзідэнт, растлумачыўшы, што яго карані ва Украіне, таму гэта краіна для яго не чужая. "Гэта пытанне вайны і міру. Я яго закранаю, таму што яно апошнім часам вельмі палітызаванае. Беларусь знаходзіцца не за тысячы кіламетраў ад канфлікту, ад гэтай вайны, дзе гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі. Гэта зусім побач, ля нашага парога, у нашых братоў, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Мэта адна (я гэта ведаю па Прэзідэнце Украіны і, скажу шчыра, па многіх уцягнутых у гэты канфлікт) - спыніць гэту вайну, захаваць адзінай і непадзельнай Украіну".

"І тут мала дамовіцца, будзем шчырымі, Расіі і Украіне. Можна дамовіцца, але гэтага мала. Будзем таксама шчырымі: страчаны давер адзін да аднаго. У сувязі з гэтым, каб быць абсалютна адназначным і пазіцыю Беларусі разумелі нашы браты-ўкраінцы і тыя, хто нас пачуе, каб не было рознай балбатні вакол гэтага, я хачу адкрыта заявіць: мы гатовы ўключыцца ў гэты канфлікт там, дзе складана і дзе няма таго даверу, які павінен быць. Мы гатовы зрабіць гэта, але толькі дзеля аднаго - дзеля міру. Гэту праблему - гэта мой пункт гледжання - павінны вырашыць мы, тры славянскія народы. Гэта наша бяда. Ні еўрапейцы, ні амерыканцы, ні нехта іншы - мы павінны вырашыць гэту праблему, каб яна не была замарожана па прыкладзе іншых некалі гарачых кропак на постсавецкай прасторы", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

"Рэспубліка Беларусь гатова працаваць толькі ў рамках дамоўленасцей Украіны і Расіі, двух прэзідэнтаў. Запомніце: мы не напрошваемся на ролю міратворца або пасрэдніка. Я гэтага цярпець не магу. Калі былі ўведзены санкцыі Захаду супраць Беларусі, была вялікая колькасць прапаноў па пасрэдніцтве - усе былі гатовы быць пасрэднікам паміж Беларуссю і Захадам. Ад тых пасрэднікаў я адмовіўся, таму не прымаю ніякага пасрэдніцтва. Ніякай міратворчасці з боку Беларусі без жадання двух прэзідэнтаў быць не можа і не будзе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу, што калі трэба ўключыць Беларусь ва ўрэгуляванне канфлікту, то яна будзе дзейнічаць, толькі зыходзячы з дамоўленасцей украінскага і расійскага бакоў. "Расіяне і ўкраінцы нам не чужыя. Гэта нашы родныя людзі", - сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што канфлікт ва Украіне ні ў якім разе не павінен быць пакінуты наступным пакаленням. "Гэта будзе злачынства нашага пакалення перад тымі, хто прыйдзе пасля нас", - падкрэсліў ён.

Парашэнка ўдзячны Беларусі за стварэнне ўмоў для мірных перагавораўПарашэнка ўдзячны Беларусі за стварэнне ўмоў для мірных перагавораў
"У Мінску былі падпісаны дакументы, якія назаўсёды ўвойдуць у падручнікі дыпламатыі. Яны называюцца мінскімі пагадненнямі", - падкрэсліў Пётр Парашэнка.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на Форуме рэгіёнаў у Гомелі ўкраінскі бок прымаюць вельмі цёпла, і гэта не створыш штучна. "Гэта стаўленне і маё, і мясцовых улад, і, галоўнае, беларусаў, да вас. Мы за вас вельмі перажываем, - звярнуўся да ўкраінскіх гасцей Прэзідэнт. - Мы хочам, каб гэта цудоўная зямля, багацейшая па сваіх рэсурсах і з суперпрацавітымі людзьмі, была працвітаючай. Яна такой і будзе".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што войны заўсёды заканчваюцца - аб гэтым сведчыць гісторыя. "Але чаму нам гэтыя канфлікты не скончыць хутчэй, як мага раней? - спытаў ён. - Я не мог не закрануць гэту тэму з прычыны таго, што Беларусь з усіх бакоў уцягнулі ў гэту праблему. І я хачу, каб вы ведалі нашу пазіцыю: мы калі і прыйдзем з поўначы да вас (я хачу, каб гэта некаторыя ваенныя ва Украіне пачулі), то на камбайнах, трактарах, тралейбусах і аўтобусах. Мы ніколі не прыйдзем да вас на танках".

"Мы не просімся ні пасрэднікамі, ні міратворцамі. Мы проста за вас перажываем. І калі мы нешта зможам і можам для вас зрабіць, мы гатовы. Я наогул не прымаю, калі ўкраінскую зямлю некаторыя спрабуюць выкарыстоўваць як разменную манету. Украіна заўсёды будзе магутнай, працвітаючай і адзінай, але трэба ўмець дамаўляцца. Сёння трэба спыніць братазабойчую вайну - мы да вашых паслуг", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.