Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лютага 2024, 14:10

Лукашэнка аб рэагаванні на акты тэрарызму: трэба працаваць дакладна, давесці ўсе дзеянні да аўтаматызму

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэагаванні на акты тэрарызму трэба працаваць дакладна, давесці ўсе дзеянні да аўтаматызму. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лютага на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы збеглыя і іх куратары ад спецслужбаў вядуць мэтанакіраваны пошук і вярбоўку асоб, якія могуць учыніць тэракты і дыверсіі. Фактаў хапае. Гэта добра, што тэрарысты ўстаноўлены і затрыманы. Але паўстае пытанне: калі ў нас граніца на замку, як гэтыя баевікі змаглі даставіць сродкі паражэння і арганізаваць схроны? - спытаў Прэзідэнт. - Пытанне патрабуе дэталёвага аналізу для недапушчэння такіх выпадкаў у далейшым".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даручаў праверыць сістэмы аховы аб'ектаў сілавых ведамстваў - Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, КДБ, МУС, грамадзянскай крытычнай інфраструктуры. "Створаная антыдыверсійная сістэма дае магчымасць забяспечыць абарону аб'ектаў", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Актуальным, паводле яго слоў, застаецца пытанне процідзеяння палётам беспілотнікаў над ахоўнымі зонамі. "Асабовы склад павінен быць абучаны адбіццю такіх атак з выкарыстаннем стралковай зброі, сродкаў падаўлення, пошуку і затрымання аператараў", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Камітэту дзяржбяспекі ён паставіў задачу прадоўжыць удасканаленне сістэмы рэагавання на акты тэрарызму: "Усё павінна працаваць дакладна, усе дзеянні давесці да аўтаматызму".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі