Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2020, 19:05

Лукашэнка аб развіцці АПК: мы змянілі сялянскую працу

22 чэрвеня, Брэст /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сельская гаспадарка была і застаецца прыярытэтам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сельская гаспадарка была і застаецца прыярытэтам. Попыт на прадукты харчавання будзе толькі павялічвацца", - упэўнены беларускі лідар.

Ён адзначыў: як ні развівалі б, напрыклад, высокія тэхналогіі, сялянская праца будзе запатрабавана. Разам з тым за мінулыя гады ў краіне сельская гаспадарка была цалкам мадэрнізавана і перабудавана, перш за ўсё ў сацыяльнай сферы. "Мы змянілі сялянскую працу - аграгарадкі, стварэнне новай высокапрадукцыйнай тэхнікі, што запатрабавала ўзбуйнення сельгаспрадпрыемстваў, мы стварылі сыравінныя зоны. Можа, не да канца іх дапрацавалі. Думаю, што ў бліжэйшыя год-два мы гэта зробім", - адзначыў Прэзідэнт.

"Нашу сельгаспрадукцыю, нашы прадукты харчавання паважаюць ва ўсім свеце", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што Кітай гатовы больш спажываць беларускай сельгаспрадукцыі, аб чым нядаўна вялася размова ў час тэлефоннай гутаркі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі