Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 кастрычніка 2021, 12:41

Лукашэнка аб Расіі і процідзеянні санкцыям: разам мы можам больш

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што разам Беларусь і Расія могуць шмат зрабіць у плане процідзеяння заходнім санкцыям. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што хоць санкцыі самі па сабе з'яўляюцца выклікам для эканомікі, але гэта момант адкрыць новыя магчымасці, мабілізавацца і дасягнуць выніку, нягледзячы ні на які націск. "Прыкладам таго з'яўляецца братэрская Расія. Ну закрылі, як яны падумалі (на Захадзе. - Заўвага БЕЛТА). І Расія, адкінуўшы ўсякія нюансы, абярнулася ўнутр, паглядзела на ўнутраныя свае рэзервы і зрабіла гіганцкі крок наперад. Асабліва па тых напрамках, якія з сярэдзіны 90-х гадоў былі загублены", - сказаў Прэзідэнт.

"Слухайце, але разам мы можам больш. Я толькі што з Прэзідэнтам Расіі размаўляў (тэлефонная размова лідараў дзвюх краін адбылася раніцай 7 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА). Ніякіх пытанняў. Мы можам, павінны, і Расія гатова да таго, што мы разам будзем супрацоўнічаць па ўсіх тых напрамках, па якіх трэба для Беларусі. Слова за намі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі