Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2025, 12:27

Лукашэнка аб рабоце з кадрамі: да адбору кандыдатаў трэба падыходзіць прынцыпова і жорстка

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прынцыпова і жорстка падыходзіць да адбору кадраў. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 12 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работу з кадрамі Аляксандр Лукашэнка назваў галоўным напрамкам дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта. "Як у савецкі час гаварылі, "канёк партыі - кадры", - сказаў ён.

"Фарміруем кожны год, абнаўляем кадравыя рэзервы, а кандыдатаў на пасаду, як толькі адкрываецца вакансія, шукаем доўга і знаходзім не адразу. Нават у кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, дапускаюцца факты ўнясення Прэзідэнту недастаткова прапрацаваных кадравых прапаноў. "Адміністрацыя Прэзідэнта павінна прынцыпова, жорстка падыходзіць да адбору прапанаваных кандыдатаў. Кадравыя памылкі недапушчальныя, - падкрэсліў беларускі лідар. - Вы сваімі шчупальцамі павінны бачыць кадры ў цэлым, пачынаючы ад калгасаў, саўгасаў і заканчваючы самым высокім узроўнем. Але абмяркоўваць прапановы для ўнясення Прэзідэнту вы павінны калектыўна. Я вас проста папярэджваю, што адказнасць будзе павышацца за кадравыя назначэнні. Ёсць добры кіраўнік - ёсць вынік. Няма кіраўніка - выніку няма".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі