Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 14:12

Лукашэнка аб рабоце ва ўмовах санкцый: трэба варушыцца, мы павінны выстаяць

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ва ўмовах санкцыйнай палітыкі калектыўнага Захаду трэба актыўней працаваць і шукаць розныя шляхі пераадолення тых ці іншых складанасцей, а не наракаць на санкцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Той, хто з гэтым працуе, спакойна знайшлі шляхі і працуюць, - сказаў Прэзідэнт. - Так, будуць нюансы, будуць і праблемы. Але трэба варушыцца. Мы павінны выстаяць".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, трэба шукаць шляхі выжывання, і не проста выжывання, а руху наперад у такой сітуацыі. "Гэта маё строгае патрабаванне да вас. Таму вычляняйце тыя пытанні, якія балючыя для нас на Віцебшчыне, і вырашайце. Не будзеце вырашаць - да мяне і ва ўрад не хадзіце, мы вас больш падтрымліваць не будзем. Таму што тыя вялікія рэсурсы, якія ў адпаведнасці з маім рашэннем былі накіраваны ў Віцебскую вобласць, пачынаючы ад вёскі і заканчваючы НПЗ і іншымі, такіх рэсурсаў я не накіроўваў ні ў адну вобласць. І я чакаю ад вас аддачы, як бы ні было цяжка", - заявіў беларускі лідар.

"Апраўданні не прымаюцца. Санкцыі санкцыямі, а нам трэба жыць і быць акуратнымі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі