
7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы, якія варушацца, нават не заўважаюць санкцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры ўзгадненні кіраўнікоў на прадпрыемствы ў сістэме ваенна-прамысловага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы вельмі добра ведаеце, у якой сітуацыі мы знаходзімся. Свет не без добрых людзей. Той, хто варушыцца, нават не заўважыў гэтыя санкцыі. Але калі вы адчуваеце, што недзе трэба паварушыцца, значыць, трэба варушыцца. Трэба знаходзіць у свеце новых партнёраў, трэба знаходзіць выйсце з існуючай сітуацыі. Але самае галоўнае для нас - вырабляць сваё. Вырабляць, замяшчаць тое, што мы куплялі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася, на пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" быў узгоднены кіраўнік Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі Генадзь Цімашэвіч. Дырэктарам ААТ "Агат - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" стане кіраўнік кампаніі "Агат - электрамеханічны завод" Мікалай Балігатаў.-0-