Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2020, 13:59

Лукашэнка аб прыватызацыі: як мы можам распрадаваць заводы, якія ствараліся пакаленнямі?

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся сёння з работнікамі Мінскага трактарнага завода, расказаў аб сваёй пазіцыі адносна продажу дзяржаўнай уласнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя людзі цяпер прапануюць распрадаць дзяржаўныя прадпрыемствы, а атрыманыя грошы накіраваць на рэформы. "Прыгожа гучыць. Але вы разумееце, што я сказаў? Не ўсе. Гэта значыць, што дзяржуласнасць, якая ў нас ёсць, у тым ліку гэты завод (ён жа дзяржаўны), заўтра прададуць і гэтыя грошы накіруюць на нейкія рэформы. Думаю (я ж не першы год Прэзідэнт ужо): напэўна, прададуць, але грошы не пойдуць на рэформы. Мы гэта ўжо бачылі ў Расіі. Грошы раскладуць па кішэнях, будзьце ўпэўнены", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што павальная прыватызацыя - не яго палітыка, хоць сам ён і не супраць продажу дзяржаўнай уласнасці. "Але спачатку скажыце, колькі вы заплаціце. А я падумаю, ці варта і ці патрэбна прадаваць гэта прадпрыемства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я часта ўспамінаю сваю маці, якая мяне з дзяцінства вучыла. Я Прэзідэнтам ужо стаў, а яна мяне ўсё вучыць. Яна мне заўсёды з дзяцінства гаварыла: не чапай чужое. Гэта закон майго жыцця: усё павінна быць справядліва і чужое чапаць нельга", - дадаў кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што не можа проста так распрадаваць дзяржаўную ўласнасць: заводы ж ствараліся калектывамі людзей, папярэднімі пакаленнямі.

"Тут укладзена праца тых, каго з намі ўжо няма. Як мы можам узяць гэта і прадаваць? У імя чаго, навошта? - спытаў Прэзідэнт. - Давайце паспрабуем самі папрацаваць, каб той тавар, які вы вырабляеце, быў патрэбны людзям. Адзінае да вас патрабаванне: будзеце працаваць няякасна - будзеце хадзіць бедныя. Таму што канкурэнцыя па вашай прадукцыі каласальная, вы гэта ведаеце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі