Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2024, 14:47

Лукашэнка аб прывабнасці жыцця ў вёсцы: чалавек іншы, калі па зямлі басанож ходзіць

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэма павышэння прывабнасці жыцця ў вёсцы была закранута ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БСЖ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Шматдзетная маці Інга Станкевіч, якая жыве ў вёсцы і цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, падзякавала Аляксандру Лукашэнку за падтрымку на дзяржаўным узроўні шматдзетных сем'яў. Яна падзялілася вопытам правядзення розных сямейных конкурсаў для сем'яў, якія дапамагаюць яшчэ больш з'яднаць бацькоў і дзяцей, перадаваць традыцыі і сямейныя каштоўнасці.

Аляксандр Лукашэнка як чалавек, які нарадзіўся ў вёсцы, лічыць важным любіць зямлю і працаваць на ёй, мець свой кавалачак зямлі.

"Важная рыса прэзідэнта, калі ён з высокіх дыпламатычных трыбун можа апусціцца на зямлю. Але гэта трэба ведаць - зямное", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на своечасова прынятае на дзяржаўным узроўні рашэнне аб магчымасці купляць за мінімальныя сродкі кінутыя ў вёсках дамы, каб гэтыя ўчасткі атрымалі новае жыццё.
"Дзяцей туды прывязі, няхай басанож паходзяць па зямлі. Чалавек іншы, калі па зямлі басанож ходзіць, па траве. Гэта для здароўя чалавека. Але не ўсе гэта пачулі, - заўважыў ён. - Больш бы такіх людзей было, якія імкнуцца ўзяць сваё".

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на той факт, што ў цэлым у Беларусь цяпер прыязджае шмат людзей з іншых краін, якія цэняць краіну за стабільнасць і спакой.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі