Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2021, 12:29

Лукашэнка аб процідзеянні санкцыйным мерам: галоўнае - каб не пацярпеў беларускі народ

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу зрабіць так, каб ад санкцый не пацярпеў беларускі народ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб процідзеянні санкцыйным мерам адносна Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас галоўнае - зрабіць так, каб не пацярпеў беларускі народ, - падкрэсліў беларускі лідар. - Задача ўрада - прадугледзець дзейсныя меры для кампенсацыі страт і захавання рабочых месцаў". Прэзідэнт запатрабаваў далажыць аб тым, як будуць абаронены айчынныя прадпрыемствы, за кошт чаго забяспечана імпартазамяшчэнне і як будзе прастымуляваны ўнутраны попыт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што продажы на еўрапейскі рынак айчыннай прадукцыі ніколі не былі вялікімі, асабліва ў тых прадпрыемстваў, супраць якіх уведзены санкцыі: БелАЗ, МАЗ і гэтак далей. "Мы закуплялі там некаторыя камплектуючыя. Толькі ў Еўрапейскім саюзе вырабляюць гэтыя камплектуючыя? Не. Яны вырабляюцца і на прасторах былога Савецкага Саюза, у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, іншых краінах. Трэба проста варушыцца і пераарыентавацца", - лічыць Прэзідэнт.

Што датычыцца асобных еўрапейскіх вытворцаў, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на беларускі рынак, то Прэзідэнт нагадаў пра ўжо існуючы вопыт абмежавання продажаў асобных кампаній у нашай краіне.

"Мы ведаем, хто ў ЗША, Германіі і іншых, асабліва еўрапейскіх, краінах выступіў супраць паставак камплектуючых і асноўных вузлоў для нашых прадпрыемстваў. Мы іх ведаем. У нас ёсць вопыт. Помніце, "Шкода", "Нівея" і гэтак далей? Мы ім сказалі: дзякуй, да пабачэння. Першае: на беларускі рынак - ні кроку, другое: праз Беларусь - таксама ні кроку, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэтак жа трэба рабіць і з немцамі. Няхай цераз Фінляндыю ў Кітай і Расію пастаўляюць сваю прадукцыю. Або цераз Украіну (там добрыя дарогі) няхай едуць і пастаўляюць туды".

"Інакш кажучы, трэба прыняць усе меры, каб яны адчулі, што такое Беларусь. І, перш, чым брацца за эканамічную зброю, думалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ураду і Нацыянальнаму банку неабходна ўважліва паглядзець на заходнія кампаніі, якія вядуць свой бізнес у нашай краіне. Тыя з іх, хто адказна ставіцца, разумее нас - калі ласка, будзем з вамі супрацоўнічаць. Але калі нехта нас не разумее і разгарнуў барацьбу супраць беларускай дзяржавы, вы ведаеце, як да іх адносіцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі