Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2021, 13:31

Лукашэнка аб пройгрышы беларускіх хакеістаў: палякі перамаглі "вялікіх"

27 жніўня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Петрыкаўскага ГАК выказаўся аб падтрымцы "Беларуськаліем" горада і спансіраванні прадпрыемствам беларускага спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з уводам горна-абагачальнага комплексу Петрыкаўскі раён атрымлівае новы стымул для развіцця. Падставіць плячо гораду і сам "Беларуськалій". Паколькі гэта запатрабуе пэўных фінансавых затрат, Аляксандр Лукашэнка выказаў сумненне, ці варта прадпрыемству так маштабна спансіраваць, напрыклад, той жа хакей і футбол. "Вакол павінна жыццё кіпець, калі ўклалі грошы. А то будзем, як учора "вялікія" хакеісты, - сказаў Прэзідэнт. - А ты ім грошы, грошы, грошы".

"Я папрасіў, каб ён (гендырэктар "Беларуськалія". - Заўвага БЕЛТА) асабліва там не раскідваўся, вобразна кажучы, на хакеістаў і футбалістаў. Таму што паехалі ўчора ў Польшчу (там 20 чалавек у хакей гуляюць) - прайгралі. Такой ганьбы... Я, вядома, не крыўджу, не прыніжаю палякаў - яны малайцы, перамаглі "вялікіх". А мы іх спансіруем. Вось сярэдняя зарплата - няхай атрымліваюць, а потым за вынік нешта дабавім. Так і па футбалістах", - быў катэгарычны Аляксандр Лукашэнка.

Незадаволены кіраўнік дзяржавы і выступленнем беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Паводле слоў Прэзідэнта, ён ужо звярнуў увагу прэм'ер-міністра і міністра спорту на спансіраванне відаў спорту. "А то мы паехалі і "здзівілі" ўвесь свет у Токіа са знакам мінус і фінансуем. Фізкультура ёсць, а вялікага спорту няма, таму што не прадумана", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Як паведамлялася, 26 жніўня хакеісты зборнай Беларусі з паражэння стартавалі ў кваліфікацыйным турніры Алімпійскіх гульняў - 2022. У першым паядынку групы D у славацкай Браціславе беларусы ўступілі камандзе Польшчы з лікам 0:1 (0:0, 0:0, 0:1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі