17 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мы не хочам ствараць напружанасці вакол скандалаў, якія адбыліся на выбарчых участках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на выбарчым участку журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Правядзём выбары і разбяромся з гэтымі выпадкамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што даручыў спыняць прэцэдэнты і правакацыі.
Прэзідэнт назваў байцамі бачнага фронту членаў выбарчых камісій, паколькі ім часам, як паказвае практыка, даводзіцца працаваць у няпростых умовах, сутыкацца з правакацыямі. "Мы ўсе гэтыя выпадкі задакументавалі і з гэтымі людзьмі разбяромся ў адпаведнасці з законам. Цяпер не хачу ствараць праблем, паколькі потым некаторыя могуць сказаць, маўляў, гэты дыктатар нахіліў грамадства, людзей, нешта не даваў рабіць і іншае... З імі мы разбяромся. Вось правядзём выбары - і разбяромся", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.-0-