ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 кастрычніка 2020, 13:49

Лукашэнка аб працаўніках вёскі: калі б у нас і ў Мінску такі народ быў, мы былі б самымі багатымі

Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі
Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі

13 кастрычніка, Талачынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Талачынскі раён азнаёміўся з перспектывамі развіцця бульбаводства ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы наведаў Талачынскі кансервавы завод. Тут у апошнія гады асвойваюць сучасныя тэхналогіі вырошчвання, перапрацоўкі і закладкі на захоўванне бульбы.

Пабываўшы на ворных землях прадпрыемства, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з арганізацыяй уборкі бульбы, работай беларускай тэхнікі. Прэзідэнт таксама сустрэўся з камбайнерамі і механізатарамі, абмеркаваўшы з імі перавагі і недахопы сельгасмашын, а таксама работу ў полі. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Анатоль Анюхоўскі, на такіх работніках ляжыць практычна ўсё, у сезон яны працуюць без выхадных. "Мы з усім справімся. З гэтым народам не справіцца нельга. Людзі ад зямлі, працуюць шчыра", - заявіў ён.

"Калі б у нас і ў Мінску такі народ быў, мы былі б самымі багатымі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пабываў на бульбасховішчы Талачынскага кансервавага завода. Комплекс аб'ектаў з цэхам дапрацоўкі бульбы з лініяй мыцця, сухой чысткі і фасоўкі ўведзены ў эксплуатацыю ў 2015 годзе. Работа бульбасховішча аўтаматызавана, а сам будынак узведзены па галандскай тэхналогіі.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналогіяй закладкі бульбы на захоўванне, яе перадпрадажнай падрыхтоўкай, таксама яму прадэманстравалі лінейку прадукцыі прадпрыемства. Анатоль Анюхоўскі расказаў, што на заводзе хочуць пабудаваць яшчэ адно бульбасховішча. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што пры неабходнасці будзе аказана падтрымка. "Сховішча - гэта святое. Калі няма сховішча, няма чаго бульбу саджаць", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі