Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 верасня 2020, 17:11

Лукашэнка аб пратэстах у Мінску: пакуль чырвоныя лініі ніхто не парушаў

14 верасня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах у Сочы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным выказаўся наконт пратэстаў, якія перыядычна праходзяць у краіне, і асабліва ў беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не спрашчаю, але з усмешкай гляджу на тое: у нас у суботу марш жанчын і дзяўчат, а ў нядзелю агульны марш. У звычайныя (будныя. - Заўвага БЕЛТА) дні краіна жыве звычайным жыццём. Ды і ў суботу і нядзелю. Частку Мінска мы вызваляем для таго, каб людзі маглі, калі ў іх ёсць жаданне, прайсціся", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Але галоўнае, я гэта пастаянна гавару, - не пераходзіць рысу. Ёсць чырвоная лінія (вам таксама гэта знаёма і вядома больш, чым мне, вам давялося гэтыя лініі праводзіць па Чачні перш за ўсё, калі вы сталі яшчэ зусім маладым Прэзідэнтам). Не дай бог, вядома, гэта ў Беларусі. Але тым не менш ёсць пэўныя чырвоныя лініі, якія ніхто не мае права пераходзіць. Пакуль гэтыя чырвоныя лініі ніхто не парушаў", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі