Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2022, 15:03

Лукашэнка аб праекце Асноўнага закона: гэта Канстытуцыя будучага

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынесены на рэферэндум праект Асноўнага закона Беларусі - гэта Канстытуцыя будучага. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што тое, што мы прапаноўваем, што я прапанаваў народу - праект, - гэта Канстытуцыя будучага. Самае галоўнае - мы павінны за гэтыя два-тры гады навучыцца жыць згодна з законам. Ні ўлева, ні ўправа. Тады не будзе і двоеўладдзя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў такім выпадку ўсе органы і галіны ўлады будуць займацца сваёй справай, уключаючы Прэзідэнта, Усебеларускі народны сход, урад, парламент.

"Але ўсе непакояцца зыходзячы з сітуацыі цяперашняй: а вось бы чаго-небудзь не здарылася, вось бы не адбылося нейкіх сутыкненняў наверсе (таму што гэта імгненна ў грамадства пяройдзе). А вось для гэтага трэба навучыцца жыць згодна з законам. Кожны павінен займацца сваёй справай і не заходзіць на чужую паляну. Я ўпэўнены, што нам гэта ўдасца, - заявіў Прэзідэнт. - І мы зробім вялікі крок насустрач сапраўднай дэмакратыі, дзе народ вызначыцца на рэферэндуме, як жыць, а мы, слугі народа, будзем выконваць волю народа. У гэтым сутнасць дэмакратыі. Таму я перспектывы гэтага дакумента - Асноўнага закона - ацэньваю станоўча. Толькі трэба яго ўкараніць не толькі ў розумы, але і наша штодзённае жыццё праз законы, падзаконныя акты. Гэта мы зробім".

Кіраўнік дзяржавы таксама прызнаўся, што, вядома, перажывае, як усё будзе рэалізавана на практыцы. "Зноў жа, адказнасць на мне будзе. Таму я баюся і спрабую пазбегнуць розных выпадковасцей, калі можна так сказаць. Хоць у глабальнай палітыцы выпадковасцей не бывае, але ўсялякае можа быць: не тым шляхам пойдзем, не тыя людзі прыйдуць да ўлады. Я, вядома, за гэта перажываю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі