Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2022, 12:45

Лукашэнка аб пераўтварэнні "Белай Русі" ў партыю: я не буду перашкаджаць, але спешка не патрэбна

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, выказаўся на тэму партыйнага будаўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры назначэнні новага рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Лукашэнка згадаў, што былы кіраўнік ВНУ Алег Раманаў пакінуў сваю пасаду і быў выбраны старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". "Вы ведаеце, што былы рэктар, дзякуй яму, згадзіўся і ён выбраны кіраўніком, будзем адкрыта гаварыць, буйнейшай нашай партыі фактычна (мы называем яе "грамадская арганізацыя", "аб'яднанне", але гэта аб'яднанне дзейнічае фактычна арганізавана, структурна, не парушаючы закон, як партыя)", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пастаянна гучаць прапановы аб пераўтварэнні некаторых грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку і "Белай Русі", у партыйную арганізацыю. "Я пастаянна не тое каб стрымліваю іх (гэта іх права), а папярэджваю, што тут спешка абсалютна не патрэбна. Да гэтага трэба саспець, падысці ў спакойным рытме, step by step. Яны згаджаюцца са мной", - адзначыў беларускі лідар.

"Напэўна, пасля прыняцця закона аб партыйным будаўніцтве (размова ідзе, хутчэй за ўсё, пра закон аб палітычных партыях, які плануецца да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў. - Заўвага БЕЛТА) паўстане такое пытанне. Я не буду гэтаму перашкаджаць. Мы будзем развіваць усе грамадскія арганізацыі, якія займаюць патрыятычную, з пункту гледжання дзяржавы, пазіцыю, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Калі ты за суверэнітэт, незалежнасць, за сваю краіну, за Беларусь - усё, ты чалавек дзяржаўны, сапраўдны беларус, мы гэту пазіцыю будзем падтрымліваць. Павінны быць розныя пункты гледжання і іншае-іншае, але ўсё павінна быць на карысць дзяржавы, канструктыўна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі