Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2019, 14:15

Лукашэнка аб перагаворах з Расіяй: ніхто ніколі не падпіша дакументы, якія нам прынясуць шкоду

5 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Ніхто ніколі не падпіша дакументы, якія нам прынясуць шкоду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў звароце да парламентарыяў, каменціруючы адносіны Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што, як яму дакладваюць спецслужбы, "пятая калонка" ў Беларусі хоча ў бліжэйшы час правесці акцыі пратэсту супраць таго, што краіна нібыта здае незалежнасць. "Бачыце, яны больш клапоцяцца аб незалежнасці, чым вы або я. Што мы там падпішам нейкія такія дакументы, якія не ў інтарэсах Беларусі. Ніхто ніколі не падпіша тыя дакументы, якія нам прынясуць шкоду. Сёння наогул не ідзе ў перагаворах з Расіяй размова аб палітыцы, дыпламатыі і гэтак далей", - заявіў беларускі лідар.

"Калі нехта перажывае, што заўтра будзе агульны парламент, на гэту тэму нават размоў няма. Калі нехта перажывае за тое, што заўтра ў нас будзе Прэзідэнт не Лукашэнка, а нехта іншы (я маю на ўвазе цяпер, без выбараў), таксама не перажывайце. Мы не вядзём дыялог па палітычных пытаннях. З Прэзідэнтам Пуціным яшчэ ў Сочы больш як год таму дамовіліся па-сяброўску. Я яму кажу: мы не пацягнем гэтыя пытанні, калі пачнём іх абмяркоўваць", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Больш таго, ён падкрэсліў, што нават з прагматычнага пункту гледжання цяпер проста было б не час абмяркоўваць і вырашаць адпаведныя пытанні. "Нам трэба (было. - Заўвага БЕЛТА) выбраць парламент, потым вызначацца адносна Прэзідэнта. Які ідыёт пойдзе на вырашэнне нейкіх непапулярных пытанняў, нават калі зыходзіць з гэтага моманту", - заўважыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі