Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 19:52

Лукашэнка аб патрабаваннях да ўпраўленцаў: патрэбны ініцыятыва, адказнасць і ўменне чуць грамадства

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся сёння з Пасланнем да беларускага народа і парламента, пералічыў галоўныя патрабаванні да тых, хто працуе ў сістэме кіравання краінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, упраўленцам у першую чаргу патрэбны такія якасці, як ініцыятыўнасць, уменне браць на сябе адказнасць і чуць грамадства.

"У новых канстытуцыйных рэаліях імкліва мяняцца давядзецца і нашай дзяржаве, і грамадскім інстытутам. Час, калі крытэрыем поспеху была адсутнасць правалаў і няўдач, прайшоў незваротна. Сучасная сістэма кіравання павінна стаць манеўранай, наступальнай, праактыўнай - арыентаванай на апярэджанне і эфектыўнае вырашэнне ўзнікаючых праблем" , - канстатаваў беларускі лідар.

"Патрэбны ініцыятыва, уменне браць на сябе адказнасць, чуць грамадства. Гэта трэба ўлічваць пры ўдасканаленні сістэмы кадравай палітыкі ў дзяржаве, а тут у нас яшчэ шмат недахопаў", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Ён выказаў упэўненасць, што па-новаму павінны заявіць аб сабе і дэпутаты ўсіх узроўняў, тым больш што іх выбары ўпершыню пройдуць у фармаце адзінага дня галасавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі